Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для адмовы ад адваката можа быць многа прычынаў. Але не ў сытуацыі Пальчыса, — Ганна Бахціна


Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

Блогер Эдуард Пальчыс (Джон Сільвер), які знаходзіцца ў Жодзінскім сьледчым ізалятары, папрасіў даць яму дзяржаўнага адваката.

Пра гэта паведаміў БелаПАН. Эдуард Пальчыс сам адмовіўся ад паслугаў адваката Ганны Бахціной.

Ганна Бахціна ў размове з карэспандэнтам Свабоды падала некаторыя падрабязнасьці.

«Гэта ўсё адбылося ўчора. Яму павінны былі прад’яўляць абвінавачаньне, а мне было паведамлена. Я прыехала. Таксама прыбыў сьледчы, і мой кліент адмовіўся. Гэта ўсё было афіцыйна, у рамках закону, у маёй прысутнасьці аформлена. Гэта права чалавека, і ён адмовіўся. Чаму ён адмовіўся, я ня ведаю.Для адмовы ад адваката можа быць вельмі многа прычынаў. Але ў ягонай сытуацыі іх многа не бывае і ня можа быць. Але якая прычына, я ня ведаю. Пакуль я была яго адвакатам, я 15 і 16 чэрвеня аказала яму юрыдычную дапамогу ў аб’ёме, дастатковым для яго абароны. Гэта важна. Гэта яму дапаможа. І мяне гэта радуе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG