Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прыгарадзе Парыжа нападнік забіў афіцэра паліцыі і ягоную жонку


Спэцпадразьдзяленьне францускай паліцыі на месцы трагедыі, Магнавіль 13 чэрвеня 2016 году
Спэцпадразьдзяленьне францускай паліцыі на месцы трагедыі, Магнавіль 13 чэрвеня 2016 году

Афіцэр францускай паліцыі і яго жонка загінулі ў выніку нападу, які адбыўся позна ўвечары 13 чэрвеня ў мястэчку Магнавіль, разьмешчаным ў паўсотні кілямэтраў ад Парыжа.

Падчас спэцапэрацыі паліцыі нападнік, узброены нажом, таксама быў забіты. Трохгадовага хлопчыка, які таксама быў пад пагрозай, удалося выратаваць.

Матывы нападніка і яго асобу паліцыі не ўдалося неадкладна высьветліць.

Блізкае да групоўкі «Ісламская дзяржава» інфармацыйнае агенцтва ўказала, што гэтая групоўка бярэ адказнасьць за напад.

Францыя, як і іншыя краіны Эўропы, перажывае хвалю гвалту, часта накіраваную супраць супрацоўнікаў паліцыі або вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG