Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі электрабус, якім зацікавіўся мэр Масквы, аказаўся макетам


Старонка сайту газэты «Комсомольская правда»
Старонка сайту газэты «Комсомольская правда»

У Менску праходзіць выстава «Белагра-2016», якую на гэтым тыдні наведалі кіраўнікі Беларусі і Расеі. Адным з самых інавацыйных прадуктаў у экспазыцыі стаў электрабус — распрацоўка менскага «Белкамунмашу».

Першыя два такіх «аўтобусы на батарэйках» плянуюць запусьціць па маршрутах у Менску сёлета да канца году.

Як паведамляе газэта «Комсомольская правда», выстаўлены экзэмпляр аказаўся макетам:

«На стэндзе „Белкамунмаша“ сапраўды стаіць прыгожы аўтобус з назвай Vitovt Electro. На яго даху бачная спэцыяльная высоўная канструкцыя, якой аўтобус датыкаецца пляцоўкі, замацаванай над прыпынкам — так аўтобус зараджаецца. У характарыстыках сказана, што пяці хвілін зарадкі хопіць на 12 км шляху.

— Няўжо гэта дзеючы прататып? — Цікавімся ў спэцыялістаў, якія працуюць на стэндзе.

— На жаль, няма, — прызналася прадстаўнік заводу. — Кузаў, падвеска, салён, кабіна — сапраўдныя, але электраматора, назапашвальнікаў энэргіі, сыстэм кіраваньня ў ім пакуль няма, гэта ўсё ў распрацоўцы. Па-сутнасьці, гэта выставачны макет».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG