Фан-зона «Аліварыя» можа прыняць адначасова некалькі сотняў заўзятараў. Для іх будзе працаваць кавярня, дзе можна будзе набыць закускі і выпіць келіх халоднага піва. Матчы будуць трансьлявацца на вялікіх экранах.
У фан-зоне пакажуць усе матчы Эўра-2016. Пра гэта са спасылкай на Фэдэрацыю футболу інфармуе «Наша Ніва».
Наведнікаў чакаюць сустрэчы зь вядомымі людзьмі са сьвету футболу і ня толькі, майстар-клясы ад спартыўных камэнтатараў, фотаатракцыён, конкурс прагнозаў і спаборніцтвы на спрыт валоданьня футбольным мячом,
Таксама будуць арганізаваныя моўныя курсы «футбольнай» беларускай мовы.
Час працы фан-зоны: з 15.00 (у дні матчаў).