Рашэньнем Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі, тэрмін дыскваліфікацыі пачынаецца з 26 студзеня 2016 году. Такім чынам Шарапава прапусьціць Алімпійскія гульні ў Рыо-дэ-Жанэйра.
7 сакавіка на прэсавай канфэрэнцыі ў ЗША Шарапава паведаміла, што ў яе допінг-тэсьце, ўзятым ў студзені падчас Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе былі выяўленыя сьляды мэльдонію. Па словах спартоўкі, яна прымала прэпарат некалькі гадоў і ня ведала пра тое, што з 1 студзеня ён быў унесены ў сьпіс забароненых.