Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: У нас з Польшчай агульная адказнасьць за бясьпеку ў рэгіёне


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Беларусь зацікаўлена ў падтрымцы нарастаючай дынамікі супрацоўніцтва з Эўразьвязам.

Пра гэта кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў 6 чэрвеня, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін, перадае БЕЛТА.

«Гэты год прынёс пазытыўныя зрухі ў нармалізацыі нашых адносін з Эўразьвязам. Безумоўна, мы зацікаўлены ў максымальным паглыбленьні ўзаемасувязяў з ЭЗ, падтрыманьні нарастаючай дынамікі нашага супрацоўніцтва», — заявіў Лукашэнка.

Адной з найважнейшых задач Беларусі было і застаецца наладжваньне добрасуседзкіх адносін з Польшчай, сказаў Лукашэнка, прымаючы даверчыя лісты амбасадара гэтай краіны ў Беларусі Конрада Паўліка.

«У нас не толькі агульная мяжа, разьвітая гандлёва-эканамічная, рэгіянальная каапэрацыя, але і агульная адказнасьць за бясьпеку ў рэгіёне», — падкрэсьліў кіраўнік Беларусі.

Таксама ён назваў Славаччыну пэрспэктыўным партнэрам.

«Мы цэнім уклад вашай краіны ў стварэньне новай атмасфэры для нармалізацыі адносін па лініі Беларусь-ЭЗ. Разьлічваем, што Славаччына падчас свайго старшынства ў Радзе ЭЗ у другім паўгодзьдзі 2016 года акажа садзейнічаньне далейшаму разьвіцьцю нашых сувязяў з ЭЗ. Спадзяемся на ўмацаваньне двухбаковага супрацоўніцтва», — заявіў Лукашэнка, прымаючы даверчыя лісты амбасадара Славаччыны ў Беларусі Ёзэфа Мігаша.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG