З нагоды юбілею ў прэс-клюбе адбылася сьвяточная вечарына, удзел у якой узялі вядомыя ў краіне палітыкі і грамадзкія дзеячы, правабаронцы, сваякі рэпрэсаваных палітыкаў. Прысутнічалі прадстаўнікі шэрагу амбасадаў эўрапейскіх краін, а таксама — павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд і чальцы амэрыканскага дыпляматычнага прадстаўніцтва.