Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітоляг: «Ня трэба блытаць візыт Лукашэнкі ў Італію зь візытам у Ватыкан»


Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў

Беларускі палітоляг Андрэй Фёдараў пракамэнтаваў Свабодзе паведамленьне аб тым, што ў пятніцу Аляксандар Лукашэнка зробіць першы візыт у Эўразьвяз пасьля зьняцьця санкцыяў.

Паводле інфармацыі «Российской газеты», Аляксандар Лукашэнка накіруецца ў Італію, дзе ў яго заплянаваныя сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Сэрджа Матарэлам і папам Рымскім Францішкам.

«Я думаю, што Італія выбраная для першага візыту невыпадкова, — кажа спадар Фёдараў. — Італія заўжды ў значанай ступні прыязна ставілася да Беларусі, таму што нашы ўлады далі гэтай краіне найбольшыя льготы для ўсынаўленьня беларускіх дзяцей, якія пацярпелі ад чарнобыльскай навалы. Таму ў самыя горшыя для беларускіх уладаў часы італьянскія сэнатары прыяжджалі ў Нацыянальны сход, легітымнасьць абраньня якога не прызнавалася Эўразьвязам.

Многія параўноўваюць гэты візыт з падобным у 2009 годзе. Але паміж імі ёсьць прынцыповая розьніца. Тады Лукашэнка езьдзіў у Ватыкан да папы Рымскага Бэнэдыкта. А Ватыкан не ўваходзіць у Эўразьвяз. І дадаткова Лукашэнка сустрэўся з тагачасным прэм’ер-міністрам Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі.

Цяпер выглядае, што гэты візыт — у Італію і Ватыкан. Альбо толькі ў Італію плюс дадатковая сустрэча зь цяперашнім папам Францішкам. Трэба дакладна ведаць гэтыя дэталі.

Але ў любым выпадку ня будзем забывацца, што прэм’ер у Італіі — асоба больш значная за прэзыдэнта. Бо ў прэзыдэнта пераважаюць прадстаўнічыя функцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG