У Маскве суд пакараў актывіста Рамана Рослаўцава 20 суткамі адміністрацыйнага арышту за тое, што ён выйшаў на Красную плошчу ў гумавай масцы з выявай прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Дзеяньні актывіста суд палічыў «парушэньнем парадку правядзеньня публічнага мерапрыемства». Маску з Пуціным судзьдзя пастанавіла зьнішчыць.
Сам Рослаўцаў не прызнаў сябе вінаватым. Як паведамляе інтэрнэт-выданьне «Грані.Ру», арыштаваны лічыць, што ён ажыцьцяўляў сваё права на свабоднае выказваньне палітычнай пазыцыі, а яго акцыя не парушала закон.
Рослаўцава затрымалі 14 траўня. Да гэтага ён неаднаразова праводзіў у Маскве адзінкавыя пікеты з мэтай, як заяўляе ён сам, прадэманстраваць абсурднасьць артыкулу 212.1 Крымінальнага кодэксу Расеі, якая прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўленьня волі за «неаднаразовае парушэньне правілаў правядзеньня публічных мерапрыемстваў».
Раней па гэтым артыкуле да двух з паловай гадоў калёніі быў прысуджаны Ільдар Дадзін. Яшчэ трое актывістаў, якім былі прад’яўленыя падобныя абвінавачваньні, эмігравалі з Расеі.
Рашэньне арыштаваць актывіста прыняў суд. Саму маску судзьдзя пастанавіла зьнішчыць.
Самае папулярнае
1