Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Антытэрарыстычныя» пакеты ў Беларусі і ў Расеі: што гэта значыць


Тэракт у Грозным. Архіўнае фота
Тэракт у Грозным. Архіўнае фота

13 траўня Дзяржаўная Дума Расеі ў першым чытаньні ўхваліла пакет аб узмацненьні жорсткасьці адказнасьці за тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасьць.

Што зьменіцца:

1. Калі пакет паправак прымуць канчаткова, то ў Расеі пачнуць заводзіць справы за «міжнародны тэрарызм» — іх будуць выкарыстоўваць у выпадках, калі расейцы пацярпелі падчас тэрактаў за мяжой.

2. У крымінальным кодэксе зьявіцца новы артыкул, паводле якога будуць караць за «схіленьне» да злачынстваў тэрарыстычнай накіраванасьці.

3. Пакараньне будзе прызначацца за «непаведамленьне» аб падрыхтоўцы злачынства.

4. Уводзяцца новыя падставы для забароны выезду за мяжу. Грамадзянаў Расеі будуць пазбаўляць магчымасьці выехаць не паводле рашэньня суду, а на падставе «папярэджаньня».

5. Тэрміны за злачынствы тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасьці значна павялічаць.

6. Па многіх артыкулах уводзіцца крымінальная адказнасьць з 14 гадоў.

7. Асуджаных па тэрарыстычных артыкулах змогуць пазбаўляць грамадзянства.

8. Апэратары сувязі будуць абавязаны захоўваць інфармацыю пра абанэнтаў, іх званках, перададзеных паведамленьнях і малюнках на працягу трох гадоў.

10 дзён таму набылі моц папраўкі ў Крымінальны кодэкс Беларусі, якія ўводзяць больш жорсткія пакараньні за экстрэмізм і значна палягчаюць прыцягненьне да адказнасьці за ўдзел у ваенных дзеяньнях на тэрыторыі іншай краіны.

Што зьмянілася:

1. Беларускіх добраахвотнікаў, якія бяруць удзел у ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне, змогуць пакараць 5 гадамі зьняволеньня, тых, хто дапамагае байцам грашыма, — 6 гадамі, за вярбоўку добраахвотнікаў — 10 гадамі.

2. Упершыню ў Крымінальны кодэкс уведзеныя папраўкі, якія прадугледжваюць адказнасьць «за стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня, за кіраўніцтва ім або яго структурным падразьдзяленьнем» у выглядзе пазбаўленьня волі да 7 гадоў, а пры паўторным парушэньні закону — да 10 гадоў.

3. За фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня прадугледжанае пакараньне 6 гадамі зьняволеньня.

4. Уведзеная адказнасьць за распальваньне сацыяльнай варожасьці або розьні, што будзе карацца максымальна 5 гадамі зьняволеньня.

5. Дадаўся артыкул, які дазволіць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці фактычна любога беларуса, калі той браў удзел у ваенных дзеяньнях на тэрыторыі іншай краіны. Цяпер сьледзтву будзе дастаткова даказаць факт удзелу ў вайне, а тое, што найміт ці добраахвотнік атрымліваў на вайне грошы, даказваць ужо ня будзе патрэбы.

6. Прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць за перавоз і распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў, якія ўтрымліваюць заклікі да экстрэмізму ці прапагандуюць такую дзейнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG