Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны камітэт Беларусі: Лілію Шыбанаву не затрымлівалі на літоўска-беларускай мяжы


Лілія Шыбанава
Лілія Шыбанава

Дзяржпамежкамітэт Беларусі сьцьвярджае, што сябра Рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека (РПЧ) пры прэзыдэнце РФ, кіраўнік асацыяцыі «Голас» Лілія Шыбанава не затрымлівалася на літоўска-беларускай мяжы.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Шыбанава ўжо некалькі год не жыве ў Расеі. У Маскву яна ехала на пасяджэньне РПЧ і на форум па назіраньні за парлямэнцкімі выбарамі.

Раніцай 13 траўня РПЧ апублікаваў на сваім сайце паведамленьне, у якім выказаў «гранічную занепакоенасьць» інфармацыяй пра затрыманьне Ліліі Шыбанавай на беларускай станцыі Гудагай, а таксама заявіў пра намер зьвярнуцца да Ўладзімера Пуціна ў сувязі зь дзеяньнямі беларускіх уладаў.

Камэнтуючы сытуацыю, прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка паведаміў, што Лілію Шыбанаву прапусьцілі ў Беларусь. Паводле слоў Цішчанкі, яе зьнялі зь цягніка для мытнага надгляду. Пасьля праходжаньня гэтай працэдуры і памежнага кантролю Шыбанава ў 23.30 пакінула Гудагай на таксі. Куды яна накіравалася, прадстаўніку Дзяржпамежкамітэту невядома.

У 2013 годзе Лілія Шыбанава зьехала з Расеі ў Літву. У 2014 годзе расейскія ўлады прызналі асацыяцыю «Голас» «замежным агентам» і ўключылі яе ў адпаведны рэестар Мін’юста РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG