Расейскі эстрадны артыст Філіп Кіркораў у эксклюзіўным камэнтары праекту Радыё Свабода «Крым. Рэаліі» высока ацаніў творчасьць крымска-татарской выканаўцы Джамалы, прадстаўніцы Ўкраіны на «Эўрабачаньні-2016». Ён, аднак, сказаў, што ня ведае гісторыі яе конкурснай песьні «1944», прысьвечанай дэпартацыі крымскіх татараў.
Кіркораў цяпер знаходзіцца ў Стакгольме (Швэцыя) на «Эўрабачаньні-2016» у складзе каманды Сяргея Лазарава, які будзе выступаць на конкурсе ад Расеі.