Дырэктар прэс-цэнтру Ватыкану айцец Фэдэрыё Лямбардзі нагадаў, што расейскія сродкі масавай інфармацыі распаўсюдзілі навіну пра тое, што 4 траўня, падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі ад камуністычнай партыі Павел Дарохін, вітаючы папу Францішка, уручыў яму георгіеўскую стужку.
Лямбардзі растлумачыў, што папа ня мог ведаць, што такое георгіеўская стужка, бо па-за межамі былога Савецкага Саюзу яна невядомая. «Падобныя рэчы падчас аўдыенцый папы здараюцца даволі часта, і прадугледзець намеры удзельнікаў практычна немагчыма», — сказаў Лямбардзі.