Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начныя ваўкі» плянуюць мотапрабег па Празе


У Празе адбудзецца двухгадзінны мотапрабег сябраў расійскага байк-клюбу «Начныя ваўкі». У арганізацыі мерапрыемства ім дапамогуць сябры-матацыклісты з чэшскага клуба Red Eyed Ceüe (REC).

Мяркуецца, што група «Начных ваўкоў» прыбудзе ў Чэхію зь Вены раніцай. Яны плянуюць сустрэцца з чэскімі байкерамі ў пасёлку Пругоніце. Сам мотапрабег працягнецца дзьве гадзіны.

Свой дакладны маршрут байкеры пакуль не апублікавалі, аднак вядома, што яны хочуць двойчы праехаць па Вацлаўскай плошчы і наведаць Альшанскія могілкі, дзе хочуць ускласьці вянкі да мэмарыялу загінулым савецкім воінам. Увечары «Начныя ваўкі» зьбіраюцца на сустрэчу ў Расейскім цэнтры навукі і культуры.

Прэс-служба мэрыі Прагі паведаміла, што ўладам вядома аб мотапрабег. На працягу ўсёй акцыі матацыклістаў будуць суправаджаць паліцэйскія.

«Мы ведаем, што ў суботу яны прыедуць у Прагу і прымуць удзел у некаторых акцыях. Безумоўна, мы будзем сачыць за сытуацыяй, перш за ўсё за выкананьнем правілаў дарожнага руху, але і за грамадзкім парадкам», - распавёў агенцтву ČTK прадстаўнік Паліцыі Ян Данэк.

Лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў па мянушцы «Хірург», уключаны ЭЗ і ЗША ў «чорны сьпіс» асоб, якім не дазволены ўезд на тэрыторыю гэтых краінаў.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч накіраваў у Генпракуратуру афіцыйную заяву з патрабаваньнем прызнаць расейскі байкерскі клюб «Начныя ваўкі» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніць яго дзейнасьць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Падставай для гэтага сталі выказваньні лідэра «Начных ваўкоў» Аляксандра «Хірурга» Залдастанава, які, знаходзячыся 30 красавіка ў Беларусі, заявіў, што Беларусь — гэта Расея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG