Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаго з затрыманых раварыстаў выпусьцілі, другога пакінулі пад вартай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як стала вядома праваабаронцам, Стаса Канавалава, затрыманага 29 красавіка падчас акцыі «Крытычнай масы», увечары 2 траўня выпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня.

Пакуль што яму не прад’явілі абвінавачаньняў, але прымусілі падпісаць абавязаньні па яўцы пры выкліках у Сьледчы камітэт у межах крымінальнай справы, што была заведзеная супраць яго.

Як паведамляе Праваабарончы камітэт «Вясна», Дзьмітрыя Паліенку пакінулі пад вартай. На гэтым тыдні яму прад’явяць абвінавачваньне.

Жорсткае затрыманьне раварыстаў-удзельнікаў «Крытычнай масы» адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеяньняў АМАПу, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і завезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску. Пазьней чацьвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэньні правілаў дарожнага руху і аказаньні супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі заведзеныя крымінальныя справы паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG