Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бутэлькі, піўныя пляшкі, паперкі, бляшанкі, — Скот Роланд прыбірае за беларусамі


Першы зьлева - часовы павераны ў справах ЗША ў Менску Скот Роланд
Першы зьлева - часовы павераны ў справах ЗША ў Менску Скот Роланд

Амбасада ЗША разам з прадстаўнікамі беларускіх грамадзкіх экалягічных арганізацыяў удзельнічае ў акцыі, прымеркаванай да міжнароднага Дня Зямлі.

Гэты дзень адзначаўся ў сьвеце 22 красавіка, але ў сувязі зь неспрыяльным надвор’ем акцыю перанесьлі на тыдзень.

Прадстаўнікі амбасады на чале з павераным у справах ЗША Скотам Роландам удзельнічаюць у 6-кілямэтровым сплаве на байдарках па рацэ Іслачы, паблізу Ракава. Падчас сплаву прыбіраюць на берагах.

Як толькі на беразе заўважаюць сьмецьце, нехта высаджваецца з байдаркі і робіць парадак — і сам Скот Роланд, і яго падначаленыя.

Сьмецьця вельмі шмат. Байдаркі спыняюцца кожныя некалькі мэтраў. Зьбіраюць плястыкавыя бутэлькі, піўныя пляшкі, паперкі, бляшанкі, пакеты. Вельмі брудна каля вогнішчаў, якіх багата ўздоўж берагоў.

Сьмецьце складаюць у пакеты і скідаюць у байдаркі.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд

Глядзіце фотарэпартаж вялікім памерам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG