28 красавіка ў судзе Савецкага раёна Менску пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў супраць удзельнікаў сьвяткаваньня Дня волі.
Дазволенае шэсьце 25 сакавіка часткова праходзіла не па заяўленым маршруце — ад помніка Янку Купалу да кінатэатру «Кастрычнік».
Гэта ўлады палічылі парушэньнем парадку правядзеньня масавых мерапремстваў.
На многіх дэманстрантаў склалі адміністрацыйныя пратаколы. На судовы канвэер сёньня выклікалі актывістаў Касю Людвіг, Максіма Вінярскага, Алеся Макаева, Яўгена Батуру, Мікалая Коласа, Зьмітра Паліенку, Зьмітра Сільчанку, Зьмітра Дашкевіча, Мікалая Казлова, старшыню Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, аднаго зь лідэраў БХД Віталя Рымашэўскага і намесьніка старшыні Руху "За Свабоду"Алеся Лагвінца, паведамляе spring96.org.