Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльская дынастыя


Фільм пра знакамітую сям’ю хасідаў з Чарнобыля.

Іцхак Мэір Цьвярскі жыве ў Нью-Ёрку разам з жонкай Элке і пяцьцю дзецьмі. Ён — нашчадак знакамітай дынастыі хасідаў Цьвярскіх, род якіх паходзіць з Чарнобыля — задоўга да таго, як гэты ўкраінскі горад стаў вядомы ва ўсім сьвеце з-за аварыі на АЭС.

Іцхак Цьвярскі па-біблейску пералічвае сваіх продкаў: «Маім бацькам быў рабін Якаў Іосіф Цьвярскі з Бронксу, Нью-Ёрк. Ягоным бацькам быў Мардэхай Ісраэль Цьвярскі з украінскага гораду Хоцін. Ягоным бацькам быў Барух Мэір Цьвярскі, таксама з Украіны, а яго бацькам быў Менахем Нахум Цьвярскі, які жыў у Чарнобылі. Ягоным бацькам быў Мардэхай Цьвярскі, вялікі рабін Чарнобыля, а ягонам бацькам быў самы першы Цьвярскі, Менахем Нахум Цьвярскі, з Чарнобыля».

Менахем Нахум Цьвярскі быў вучнем заснавальніка артадаксальнага хасідзскага руху ў юдаізме Баала Шэма Това. Ён нарадзіўся прыкладна ў 1730 годзе і ў 1770-я гады пасяліўся ў Чарнобылі, і пазьней стаў рабінам гораду.

Фільм Вольгі Логінавай распавядае пра чарнобыльскую дынастыю Цьвярскіх і пра тое, як яе нашчадак, які жыве сёньня ў Нью-Ёрку, захоўвае спадчыну сям’і.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG