Былая кандыдатка ў прэзыдэнты, прадстаўніца «Гавары Праўду» Тацяна Караткевіч расказала карэспандэнту Свабоды, што на наступным тыдні плянуе сустрэцца зь vіністрам сацыяльнай абароны і працы, дзе зьбіраецца ўзьняць пытаньне вяртаньня ільготаў ліквідатарам і людзям з заражаных тэрыторыяў. Тацяна Караткевіч нагадвае, што на забруджаных тэрыторыях жыве больш як мільён людзей і прапаноўвае вярнуць чарнобыльскія законы і праграмы па сацыяльнай абароне, увесьці мараторый на падвышэньне пэнсійнага ўзросту для людзей, што жывуць на заражаных тэрыторыях, і забараніць вырошчваць там сельгаспрадукцыю.
«Да мяне зьвяртаюцца ліквідатары з Калінкавічаў і просяць быць кандыдатам у дэпутаты па іх акрузе, каб вырашаць чарнобыльскія тэмы», — паведаміла яна.
Тацяна Караткевіч узяла ўдзел у шэсьці «Чарнобыльскі шлях».
Самае папулярнае
1