Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12% беларусаў жывуць на радыяцыйна забруджаных тэрыторыях


Праз трыццаць гадоў пасьля чарнобыльскай катастрофы на тэрыторыі Беларусі ў зоне радыеактыўнага забруджваньня знаходзіцца 2 тысячы 371 населены пункт, у тым ліку 28 гарадоў і пасёлкаў гарадзкога тыпу і 2343 сельскія паселішчы.

Такія зьвесткі публікуе Белстат.

Колькасьць насельніцтва, якое пражывае ў 2296 населеных пунктах на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі, склала на пачатак 2016 году 1 мільён 141,8 тысячы чалавек (12% колькасьці насельніцтва Рэспублікі Беларусь).

Паводле дадзеных Міністэрства лясной гаспадаркі, тэрыторыя ляснога фонду, забруджанага цэзіем-137, на пачатак 2016 году склала 1671,9 тысячы гектараў, або 17,6% агульнай плошчы ляснога фонду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG