Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Экамэдсэрвісе» памёр чалавек


У прыватным мэдычным цэнтры «Экамэдсэрвіс» у Менску раніцай 22 красавіка памёр чалавек.

Паводле словаў адной з пацыентак мэдцэнтру, каля 10.00 у холе «Экамэдсэрвіса» ляжаў накрыты прасьцінай чалавек, побач былі дактары і міліцыянт. На пытаньне, што здарылася, адна з супрацоўніц клінікі адказала, што мужчына памёр ад сардэчнага прыступу.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Адміністрацыя «Экамэдсэрвіса» ад камэнтароў адмаўляецца.

Тры гады таму ў гэтым мэдычным цэнтры памерла 23-гадовая жыхарка Гародні Юлія Кубарава. Ёй рабілі плястычную апэрацыю па карэкцыі формы носа. Апэрацыя праводзілася ў канцы сакавіка, пасьля яе дзяўчына так і не апрытомнела. Кубараву паклалі ў 4-ы гарадзкі клінічны шпіталь Менску, дзе яна чатыры тыдні правяла ў коме і памерла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG