Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП рыхтуе ў рэгіёнах канфэрэнцыі прадпрымальнікаў


Ілюстрацыйнае фота. Ірына Яскевіч падчас акцыі салідарнасьці з прадпрымальнікамі, якую арганізаваў лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Менск, 18 студзеня 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Ірына Яскевіч падчас акцыі салідарнасьці з прадпрымальнікамі, якую арганізаваў лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Менск, 18 студзеня 2016 году

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін заявіў, што ў плянах партыі «арганізацыя і правядзеньне канфэрэнцыяў ва ўсіх абласьцях Беларусі».

«Краіне, прадпрымальнікам, уладзе неабходныя пляцоўкі для дыскусіі і выпрацоўкі рашэньняў, якія дазваляюць разьвязваць праблемныя вузлы», — цытуе словы Марголіна прэс-служба АГП.

Актывіст прадпрымальніцкага руху зь Віцебска Ірына Яскевіч і магілёўскі сьпікер АГП Сяргей Смалякоў ужо ўзначалілі аргкамітэты па падрыхтоўцы і правядзеньні канфэрэнцыяў па разьвіцьці прадпрымальніцтва ў Віцебскай і Магілёўскай абласьцях.

Як адзначыла Ірына Яскевіч, «важна стварыць у галіне новую камунікацыйную пляцоўку, на якой была б падобная якасная дыскусія з удзелам прадпрымальнікаў, экспэртаў і ўлады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG