Паводле дадзеных прыватнай амэрыканскай аналітычна-выведнай кампаніі Stratfor, на Данбасе знаходзіцца ад трох да чатырох брыгад расейскіх вайскоўцаў — каля 10 тысяч чалавек.
Пра гэта ў інтэрвію выданьню «Апостроф» сказала старшы аналітык Stratfor па Эўразіі і краінах былога СССР Ларэн Гудрыч.
«Паводле наяўнай у нас інфармацыі, Расея сканцэнтравала каля 40 тыс. вайскоўцаў каля мяжы з Украінай. Але гэтыя людзі знаходзяцца на тэрыторыі РФ. У НАТО пацьвярджаюць гэтую інфармацыю. Што ж тычыцца іх колькасьці на тэрыторыі Ўкраіны, то дакладную ацэнку даць вельмі складана. Паводле апошніх дадзеных, на Данбасе налічваецца ад трох да чатырох брыгад расейскіх вайскоўцаў. Гэта значыць, што на ўсходзе Ўкраіны іх каля 10 тысяч», — сказала Гудрыч.