Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ перанесла дэбаты па Саўчанцы на 21 красавіка


Старшыня пастаяннай дэлегацыі Ўкраіны ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Ўладзімір Ар’еў паведамляе, што ПАРЭ перанесла дэбаты па зьняволенай у Расеі грамадзянцы Ўкраіны Надзеі Саўчанцы на 21 красавіка.

«Будзе падрыхтаваная спэцыяльная частка дакладу пра палонных. Не забудуцца і на іншых украінскіх вязьняў Крамля», — напісаў дэпутат на сваёй старонцы ў Facebook.

У сьпісе тэрміновых дэбатаў ПАРЭ, заплянаваных на сёньня, значацца дзьве тэмы: «Становішча ўцекачоў і мігрантаў у кантэксьце пагадненьня ЭЗ-Турцыя ад сакавіка 2016 году» і «Надзённая неабходнасьць рэагаваньня на парушэньні правілаў бясьпекі і ўмацаваньня супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам пасьля тэрактаў у Брусэлі».

Акрамя таго, удзельнікі вясеньняй сэсіі ПАРЭ, якая будзе доўжыцца да 22 красавіка, маюць намер абмеркаваць тры тэмы, зьвязаныя зь нядаўнім абвастрэньнем сытуацыі ў Нагорным Карабаху і тэму «Панамскіх дакумэнтаў».

Раней паведамлялася, што вясновая сэсія ПАРЭ ў Страсбуры адкрыецца тэрміновым абмеркаваньнем далейшага лёсу ўкраінскай лётчыцы, народнага дэпутата і члена ПАРЭ Надзеі Саўчанкі.

22 сакавіка данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай у забойстве расейскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына, а таксама ў незаконным перасячэньні мяжы Расеі і прысудзіў яе да 22 гадоў зьняволеньня. 5 красавіка прысуд уступіў у сілу. Надзея Саўчанка адпрэчыла абвінавачваньні і ад 6 красавіка абвясьціла сухую галадоўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG