Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіну пра Гуркова ў міністэртве назвалі піяр-ходам


Міністэрства спорту пракамэнтавала навіну, што Віталь Гуркоў шукае грошы для паездкі на чэмпіянат сьвету.

Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Ўладзімер Несьцяровіч пракамэнтаваў парталу TUT.BY інфармацыю пра тое, што 10-разовы чэмпіён сьвету па муай-тай Віталь Гуркоў вымушаны шукаць грошы для паездкі на чэмпіянат сьвету, які стартуе 19 траўня ў Швэцыі.

Праблемы ў Гуркова ўзьніклі пасьля таго, як ён стаў выступаць у складзе гуртуBrutto. Несьцяровіч назваў навіну піяр-ходам Гуркова, які «папрацаваўшы крыху ў шоў-бізнэсе вынес з таго нейкія ўрокі».

Галоўны прыярытэт міністэрства, як сказаў Несьцяровіч,забясьпечыць ўдзел беларускіх атлетаў у летняй Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра. Але Беларусь не настолькі багатая краіна, каб у роўнай ступені забясьпечыць фінансаваньне ўсіх неалімпійскіх відаў спорту. Тым ня менш, да некаторых відаў ёсьць вялікая цікавасьць публікі, што зьяўляецца заслугай спартсмэнаў. Гэтыя абставіны таксама прымаюцца да ўвагі пры выдзяленьні фінансаваньня.

Паводле прэс-сакратара міністэрства, ёсьць надзея, што неабходную суму для ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету па муай-тай ўсё ж такі знойдуць. Падключацца фэдэрацыя, Менгарвыканкам, партнэры і спонсары.

А патрапіць туды Віталь Гуркоў ці не патрапіць — гэта будзе вырашацца калегіяльна, адзначае Несьцяровіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG