Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тры гады далей ад пэнсіі


Якія сацыяльна-эканамічныя і палітычныя наступствы будзе мець прэзыдэнцкі ўказ аб падвышэньні пэнсійнага ўзросту? Ці выкліча гэта пратэсты, як гэта адбываецца зараз у Францыі? Як успрыме гэтае рашэньне МВФ?

Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Карбалевіч: У панядзелак быў абнародаваны прэзыдэнцкі ўказ аб падвышэньні пэнсійнага ўзросту. Палітычнае рашэньне атрымала сваю рэалізацыю ў выглядзе заканадаўчага акту. Якія наступствы?

Найперш, пра сацыяльна-эканамічныя чыньнікі. Разбураецца канструкт сацыяльнай дзяржавы. Тое, што падвышэньне пэнсійнага ўзросту адбываецца ў момант крызысу, стварае для людзей сталага веку праблему, нават, у пэўным сэнсе, пастку. Прадпрыемствы спыняюцца, хутка пачнецца працэс банкруцтваў, расьце беспрацоўе. Найперш

Тое, што падвышэньне пэнсійнага ўзросту адбываецца ў момант крызысу, стварае для людзей сталага веку праблему, нават, у пэўным сэнсе, пастку

звальняюць немаладых людзей, іх неахвотна бяруць на новую працу. І замест таго, каб атрымоўваць пэнсію, яны будуць вымушаныя плаціць дзяржаве падатак за дармаедзтва.

Грамадзка-палітычныя наступствы: Лукашэнка, спрабуючы гуляць у папулізм, перагуляў сам сябе. Ён казаў: абавязкова параімся з народам па гэтым пытаньні. Потым заявіў, што абсалютная большасьць падтрымлівае гэтае рашэньне. А дзяржаўныя мэдыі пачалі ладзіць няўклюдную прапаганду, паказваючы на тэлеэкранах, што ўвесь народ «за». Гэты танны падман раздражняе людзей. Думаю, калі б сацыялягічнае апытаньне праводзілася цяпер, то рэйтынг Лукашэнкі ўпаў бы яшчэ больш, чым гэта зафіксавана ў сакавіцкім апытаньні НІСЭПД.

Але гэтае незадаволеньне народу не выльецца ні ў якія публічныя пратэсты. Гэта ў Францыі рэформа працоўнага заканадаўства вывела на вуліцы сотні тысячаў людзей. У Беларусі ўсё ціха, краіна стабільнасьці. Ды й няма каму выводзіць людзей на вуліцы, няма структураў, якія б карысталіся народным даверам. Бо, як паказала тое ж апытаньне НІСЭПД, давер да апазыцыі таксама ўпаў.

Цыганкоў: Відавочна, калі і можна ўявіць нейкае сацыяльна-эканамічнае рашэньне, якое можа сабраць максымум нэгатыўнай рэакцыі, то гэта менавіта рашэньне аб падвышэньні пэнсійнага ўзросту. Сацыялягічныя дасьледаваньні не праводзіліся, але, ведаючы беларускі народ, можна прадказаць нэгатыўнае стаўленьне большасьці насельніцтва. Калі казаць пра канкрэтыку, можна зьвярнуць увагу на некалькі рэчаў.

Перш за ўсё, у адрозьненьне ад большасьці эўрапейскіх краінаў, у Беларусі будзе захаваная розьніца ўзросту выхаду на пэнсію паміж мужчынамі і жанчынамі — 5 гадоў. Аляксандар Лукашэнка адчувае, і сацыялёгія гэта паказвае, што большасьць яго электарату — жанчыны. І вось такім чынам дзяржава як бы падкрэсьлівае прыярытэт жанчыны ў гэтым сэнсе.

У Эўропе даўно жанчыны і мужчыны сыходзяць на пэнсію ў адным узросьце. А Беларусь кажа, што жанчына — слабая істота, і дзяржава павінна яе падтрымліваць

У Эўропе даўно жанчыны і мужчыны сыходзяць на пэнсію ў адным узросьце. А Беларусь кажа, што жанчына — слабая істота, і дзяржава павінна яе падтрымліваць. Цікава, што было тлумачэньне захаваньня гэтай розьніцы з боку міністра працы Марыяны Шчоткінай, якая сказала, што беларускія жанчыны больш працуюць дома. Дзяржава захоўвае патрыярхальны лад. Яна гаворыць, што месца жанчыны на кухні, у хатняй працы. Па-ранейшаму застаецца раньні выхад на пэнсію людзей у пагонах, прадстаўнікоў сілавых органаў. Калі людзі даведаліся пра пляны падвышэньня пэнсійнага ўзросту, шмат хто казаў, што было б справядліва, каб перш-наперш падвысілі пэнсійны ўзрост вайскоўцам, якія выходзяць на пэнсію ў 45 гадоў, выконваючы не такую ўжо цяжкую працу. Але зноў — людзі ў пагонах застаюцца для дзяржавы прыярытэтам. Пэнсійны ўзрост і для іх падвысіўся, але на тыя ж 3 гады.

Дракахруст: Валер, вы сказалі, што разбураецца канструкт сацыяльнай дзяржавы — гэта спрэчная тэза. А што, калі жанчына ў 55 год выходзіць на пэнсію — гэта сацыяльная дзяржава, а калі ў 58 гадоў — ужо не сацыяльная? Зразумела, гэта для многіх непрыемна, асабліва для тых людзей, якія думалі, што заўтра яны выйдуць на пэнсію, а так яшчэ тры гады працаваць. Але я мяркую, што не існуе краіны ў сьвеце, дзе падвышэньне пэнсійнага ўзросту людзей бы радавала — у крызіс ці не ў крызіс.

Наконт таго, што людзям сталага веку будзе цяжка ўладкавацца — гэта ўсё ж пытаньне адсоткаў, доляў. У Беларусі беспрацоўе, але ж

Будзе зьніжаная нагрузка на пэнсійны фонд. Я мяркую, у МВФ паставілі тлустую птушку, што вось Беларусь выканала пэўныя пажаданьні

не татальнае. Дзесьці месцаў няма, а дзесьці ёсьць. А ў пэрспэктыве — вядома, што доля старых у Беларусі будзе расьці. Рэсурс працоўнай сілы будзе зьмяншацца, і тое, што зараз такім чынам гэты рэсурс павялічыўся — гэта рэч станоўчая, прынамсі, з гледзішча пэрспэктывы.

Будзе зьніжаная нагрузка на пэнсійны фонд. Я мяркую, у МВФ паставілі тлустую птушку, што вось Беларусь выканала пэўныя пажаданьні. Шмат хто ў Беларусі гаворыць, што пэнсійны ўзрост можа і варта было падвысіць, але ў спалучэньні з рэформаў усёй пэнсійнай сыстэмы. Гэта і сапраўды так, але калі казаць пра МВФ, то яго найперш цікавіць выпраўленьне дысбалянсаў, там сядзяць не ідэалягічныя сэктанты. Падвышэньне пэнсійнага ўзросту макраэканамічныя дысбалянсы выпраўляе. Зразумела, калі б Беларусь зрабіла яшчэ і пэнсійную рэформу, МВФ быў бы яшчэ больш задаволены, але і за ўчорашні ўказ Лукашэнкі плюсік Беларусі Фонд паставіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG