Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House: Эканамічныя праблемы пагражаюць стабільнасьці ў дыктатурах экс-савецкіх краінаў


У новай справаздачы арганізацыя Freedom House папярэджвае, што эканамічныя праблемы пагражаюць стабільнасьці былым рэспублікам СССР з дыктатарскай формай кіраваньня, міграцыя крызыс спрыяе росту папулізму ва Ўсходняй Эўропе, а рэформы на Балканах запавольваюцца.

Freedom House зрабіў ацэнкі ў сваім чарговым аналізе стану дзяржаваў, якія знаходзяцца ў пераходным стане — а менавіта ў 29 краінах былога Савецкага Саюзу, на Балканах і ў Цэнтральнай Эўропе.

Паводле справаздачы, асабліва змрочна сытуацыя выглядае ў былым Савецкім Саюзе, дзе сем краінаў кіруюцца, як сказана ў тэксьце, «дыктатарамі» ня менш як 10 гадоў — у Расеі, Азэрбайджане, Беларусі, Казахстане, Таджыкістане, Узбэкістане і Туркмэністане.

Freedom House канстатуе, што абвал сусьветных коштаў на сыравіну, асабліва нафту, у спалучэньні з санкцыямі ЗША і Эўразьвязу ў дачыненьні да Расеі, паставіў эканоміку рэгіёну «на мяжу».

Эканамічныя праблемы падштурхнулі Расею ў рэцэсію і выклікалі аналягічныя валютныя крызысы ў іншых нафта- і газаздабываючых краінах, уключаючы Казахстан, Туркмэністан і Азэрбайджан.

Крызыс таксама закрануў эканомікі, якія залежаць ад Расеі за кошт субсыдыяў і працоўных мігрантаў. Кыргызстан, Беларусь, Узбэкістанам і Таджыкістан могуць сутыкнуцца з эканамічным спадам у 2016 годзе, гаворыцца ў дакладзе.

Нэйт Шанкан, дырэктар праекту «Нацыі у транзыце», паведаміў Радыё Свабода, што гэтыя дзяржавы зараз павінны сутыкнуцца з нэгатыўнымі наступствамі, паколькі ў апошнія гады ня здолелі дывэрсыфікаваць сваю эканоміку або стварыць празрыстыя і падсправаздачныя сыстэмы кіраваньня.

Шанкан адзначае, што ў Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў палітычных вязьняў і дазволіў «мяккую крытыку» ў часе прэзыдэнцкіх выбараў летась у кастрычніку.

Украіна «застаецца адзінай самай важнай магчымасьцю для ўсталяваньня дэмакратыі» ў рэгіёне, гаворыцца ў дакладзе. Украіна сапраўды ў пункце павароту, каб ісьці наперад, адзначае Нэйт Шанкан. Аднак папярэджвае, што «ёсьць рэальная пагроза таго, што значная Ўкраіна вяртаецца і працягвае традыцыю вельмі, вельмі карумпаванага кіраваньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG