У выніку выбуху 11 красавіка 201 году на станцыі менскага мэтро «Кастрычніцкая» загінулі 15 чалавек, яшчэ дзьве сотні пацярпелі.
Бомба выбухнула а 17:55, меркавана, пад лаўкай на станцыі, калі на ёй спыніўся цягнік, між другім і трэцім вагонамі. Гэта быў другі тэракт у Менску за гісторыю незалежнай Беларусі.
Улады на наступны ж дзень пасьля тэракту абвясьцілі аб выяўленьні выканаўцаў, празь дзень — аб раскрыцьці злачынства. Праз год двух абвінавачаных у выкананьні тэракту ў мэтро, а таксама ў выбухах у Віцебску, Дзьмітрыя Канавалава і Ўлада Кавалёва, расстралялі.
Маці і сястра Кавалёва падавалі скаргі на парушэньні падчас правядзеньня сьледзтва і суду, у тым ліку ў Камітэт ААН па правах чалавека.