Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат анансаваў «добрыя навіны» для Надзеі Саўчанкі


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Ільля Новікаў — адзін з адвакатаў украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі — заявіў, што яе этапаваньня не адбудзецца і ў бліжэйшыя некалькі дзён пра лёс Саўчанкі могуць паступіць «добрыя навіны», перадае «РИА Новости».

Паводле ягоных словаў, паміж Масквой і Кіевам цяпер вядуцца перамовы, і «яны, хутчэй, рухаюцца ў правільным баку, хоць і павольней, чым нам хацелася б».

«На наступным тыдні мы чакаем нейкіх прынцыповых навінаў... Спроба этапаваць Надзею ў бягучай сытуацыі, у яе цяперашнім стане будзе фактычна азначаць спробу зрыву такіх перамоваў. Гэтага, я думаю, ніхто ня хоча», — заявіў Новікаў у эфіры тэлеканала «Інтэр».

«І ёсьць іншая інфармацыя, якую я ня маю права раскрываць, але яна таксама зводзіцца да таго, што добрыя навіны могуць паступіць у бліжэйшыя дні» — сказаў адвакат.

22 сакавіка Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці прысудзіў Надзею Саўчанку да 22 гадоў зьняволеньня за нібыта забойства двух расейскіх журналістаў. Пасьля абвяшчэньня прысуду Саўчанка заявіла, што ня будзе падаваць апэляцыю, і з 6 красавіка аднавіла сухую галадоўку, патрабуючы свайго вяртаньня ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG