Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка заснаваў тры афшоры замест «сьляпога трасту» — журналісты


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, насуперак заявам, да гэтага часу не перадаў свае актывы ў траст, аднак пачаў рэструктурызацыю сваіх актываў Roshen, стварыўшы для гэтага тры афшорныя кампаніі.

Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні Ганны Бабінец «Двайное жыцьцё прэзыдэнта» для праграмы «Слідство.Інфо» на Грамадзкім TV.

«Фактычная перадача актываў у траст патрабуе выкананьня вялікай колькасьці юрыдычных фармальнасьцяў. На дадзены момант юрыдычны дарадца забясьпечвае захаваньне такіх фармальнасьцяў», — гаворыцца ў адказе кіраўніка дырэктара ICU Макара Пасенюка, упаўнаважанага прэс-службай Адміністрацыі прэзыдэнта адказваць на пытаньні журналістаў пра бізнэс-справы прэзыдэнта. Пра траст у лісьце гаворыцца выключна ў будучым часе, адзначаюць аўтары расьсьледаваньня.

У адказе на пытаньне аб фірмы Prime Asset Partners Limited (BVI), якую Парашэнка заснаваў у жніўні 2014 году, высьветлілася, што афшорная фірма была не адна.

«Prime Asset Partners Limited была заснавана летам 2014 году падчас правядзеньня карпаратыўнай рэструктурызацыі, якая была падрыхтоўчай стадыяй для далейшага продажу групы Roshen. Пасьля яе заснаваньня кампанія не ажыцьцяўляла ніякай дзейнасьці, акрамя той, што паказаная ніжэй. Увосень 2014 Prime Asset Partners Limited заснавала на Кіпры кампанію CEE Confectionery Investments Limited, якая, у сваю чаргу, заснавала ў Нідэрляндах кампанію Roshen Europe BV».

Юрыдычныя дарадцы Парашэнкі тлумачаць стварэньне афшорнай піраміды прэзыдэнтам тым, што гэта «адпавядае рынкавай практыцы ва Ўкраіне для кампаній, якія падлягаюць продажу стратэгічным інвэстарам».

У студзені 2016 году Парашэнка заяўляў, што перадаў сваю кандытарскую кампанію Roshen так званаму «сьляпому трасту». Тады ён адзначаў, што гэта адзіны інструмэнт для ліквідацыі канфлікту інтарэсаў, акрамя таго, «сьляпы траст» мае паўнамоцтвы на продаж карпарацыі, калі знойдзе адпаведнага пакупніка.

Расьсьледаваньне грунтуецца на дакумэнтах кампаніі Mossack Fonseca (Панама, БВИ), якія атрымала нямецкае выданьне Süddeutsche Zeitung і падзялілася з калегамі зь Міжнароднага кансорцыюму дасьледчай журналістыкі (International Consortium of Investigative Journalists) і OCCRP (Праект па расьсьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці), партнэрам якой зьяўляецца «Слідство.Інфо».

Рэпарцэры з 76 краін прапрацавалі больш 11 мільёнаў дакумэнтаў па афшорных кампаніях і іх уладальніках. Яны паведамляюць, што знайшлі важную інфармацыю пра 12 дзейных або былых кіраўнікоў дзяржаваў сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG