Расейская імпэрыя распадаецца і адзінае, што можа — гадзіць. Пра гэта кажа ў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода расейскі пісьменьнік, тэле- і радыёвядучы Віктар Шэндэровіч. На яго думку, за «Наваросію» будуць плаціць найперш не Ўладзімір Пуцін і не яго атачэньне, а тыя 86%, якія падтрымліваюць прэзыдэнта Расеі. У той жа час пісьменьнік лічыць, што няма большага падарунка ад Украіны Пуціну, чым карупцыйныя зьдзелкі тутэйшых алігархаў і элітаў. Віктар Шэндэровіч таксама прыгадаў, як у свой час дэбютаваў на расейскім ТБ з тагачасным «лібэралам» Дзьмітрыем Кісялёвым.