Пра гэта паведаміла журналістам сёньня ў Менску кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын.
Паводле Віктарын, сёлета Эўразьвяз выдзеліць Беларусі 29 млн. эўра. Сродкі пойдуць на рашэньне праблем, зьвязаных з міграцыяй, рэгіянальным разьвіцьцём і эканамічным разьвіцьцём краіны ў цэлым. Яшчэ каля 7 млн. эўра плянуецца выдаткаваць на эканамічнае разьвіцьцё рэгіёнаў. «Канчатковы памер сумы яшчэ абмяркоўваецца», — дадала эўрапейская дыпляматка.
Сёньня ў Менску таксама былі падпісаныя мэмарандумы ўзаемаразуменьня паміж праграмай разьвіцьця ААН і выканкамамі 30 пілётных раёнаў. Пад канец 2016 — у пачатку 2017 году пройдзе конкурс мясцовых ініцыятываў, калі кожны раён зможа атрымаць да 70 тысяч эўра на рашэньне мясцовых праблемаў.
Пра гэта паведаміла журналістам сёньня ў Менску кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын.