Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ: У бліжэйшы час Надзея Саўчанка будзе вызваленая


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Дарадца старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны Юры Тандыт заявіў, што асуджаная ў Расеі лётчыца Надзея Саўчанка ў бліжэйшы час будзе вызваленая.

«Мы са свайго боку зрабілі ўсё, вызначыліся з рамкамі, куды будзем далей ісьці. І зараз, фактычна, рашэньне на баку Крамля. Мы ведаем, што ў бліжэйшы час Надзея Саўчанка будзе вызваленая. Мы да гэтага рыхтуемся», — сказаў ён у эфіры тэлеканала «Дождь».

22 сакавіка Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці прысудзіў Саўчанку да да 22 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яе вінаватай у саўдзеле ў забойстве двух расейскіх журналістаў на ўсходзе Ўкраіны. Надзея Саўчанка сваю віну катэгарычна адмаўляе.

Ўкраінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка назваў працэс па справе лётчыцы «ганебным судзілішчам» і выказаў гатоўнасьць абмяняць Саўчанку на двух расейцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ярафеева, затрыманых у зоне спэцапэрацыі ў Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG