Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар ЦРУ Джон Брэнан ў пачатку сакавіка наведаў Маскву


Дырэктар амэрыканскага Цэнтральнага ўпраўленьня выведкі Джон Брэнан
Дырэктар амэрыканскага Цэнтральнага ўпраўленьня выведкі Джон Брэнан

Дырэктар амэрыканскага Цэнтральнага ўпраўленьня выведкі Джон Брэнан у пачатку сакавіка наведаў Маскву, дзе абмеркаваў з расейскім бокам падзеі ў Сырыі.

Пра гэта паведамілі расейскія інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-сакратара амбасады ЗША ў Маскве Ўільяма Стывенса. Прыводзяцца яго словы пра тое, што Брэнан абмеркаваў з расейскім бокам важнасьць захаваньня рэжыму спыненьня агню ў Сырыі. Ён таксама пацьвердзіў пазыцыю амэрыканскага боку аб неабходнасьці сыходу Башара Асада з пасады прэзыдэнта Сырыі — у інтарэсах палітычных зьменаў у гэтай краіне.

Раней у панядзелак расейскія агенцтвы перадалі заяву намесьніка міністра замежных справаў Расеі Алега Сырамалотава, які распавёў, што ў Маскве кіраўнік ЦРУ пагутарыў, сярод іншага, з калегамі з ФСБ. Візыт ня быў зьвязаны з вывадам асноўнай часткі групоўкі расейскіх ВКС з Сырыі, адзначыў дыплямат.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў, у сваю чаргу, заявіў, што сустрэч у Крамлі ў Брэнана апошнім часам не было.

У заходніх інфармагенцтвах інфармацыя пра прыезд Брэнана ў Расею даецца са спасылкай на расейскія СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG