28–30 сакавіка ў Менску з афіцыйным візытам знаходзіцца намесьнік памочніка міністра абароны ЗША Майкл Карпэнтэр. Падчас візыту ён сустрэнецца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Пра гэта паведамляе прэс-служба амбасады ЗША ў Менску.
Таксама плянуюцца сустрэчы ў беларускіх міністэрствах абароны і замежных спраў.
Візыт спадара Карпэнтэра адбываецца ўсьлед за кансультацыямі, праведзенымі дэлегацыяй Міністэрства абароны, якая наведала Вашынгтон у сьнежні 2015 году.