Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Дні Волі ў Кіеве ўшанавалі памяць Жызьнеўскага і Чарнавола, сьпяваў бард Андрэй Мельнікаў


Сёньня у Кіеве беларускія і ўкраінскія актывісты ўшанавалі Дзень Волі, прайшоўшы з нацыянальнымі сьцягамі ад Майдану Незалежнасьці да месца загібелі Міхася Жызьнеўскага, дзе ўсклалі кветкі да помніка актывісту.

Таксама ўшанавалі памяць лідэра Народнага Руху Ўкраіны Вячаслава Чарнавола, які загінуў 25 сакавіка 1999 году — сымбалічна, што яго помнік стаіць побач зь месцам загібелі Міхася Жызьнеўскага, але падчас супрацьстаяньня знаходзіўся адразу за пазыцыямі міліцыянтаў.

На Алеі Герояў Нябеснае сотні ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць Якава Зайко — беларуса, народнага дэпутата ўкраінскага парлямэнту часоў здабыцьця Незалежнасьці, які загінуў ад інфаркту падчас атакі спэцатрадаў міліцыі 18 лютага 2014 году.

У акцыі ўдзельнічаў беларускі бард Андрэй Мельнікаў, які выканаў песьні на гістарычную тэматыку.

Бард Андрэй Мельнікаў на Дні Волі ў Кіеве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:09 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG