Прыхільніца Сталіна падрапала партрэт Саўчанкі на пікеце
Пікетоўцы: Згортваемся, але зьбіраемся ад заўтра вахтамі пікетаваць, калі абвесьціць сухую галадоўку.#freesavchenko https://t.co/QCUfo6PUNP
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Пікетоўцы расейскім дыпляматам: Вызваліце незаконна захопленую вашымі дыверсантамі Надзею Саўчанка.#freesavchenko https://t.co/dRIeutnSGy
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Мінак не падтрымаў пікетоўцаў: Як вас зямля беларуская носіць?!#freesavchenko https://t.co/1AtO8qb7hM
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Пікет за Саўчанку. Адзін кіроўца сігналіць у падтрымку, наступны - абкладае мацюгамі.#freesavchenko https://t.co/ELboSlC98j
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Вольга Микалайчык пра расейскі суд: Гэта. філіял НКУС.#freesavchenko https://t.co/I6m8U0iEBs
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Максім Вінярскі: Ад Пуціна трэба патрабаваць вызваленьня расейскіх палітвязьняў.#freesavchenko https://t.co/uYagQ6fbGt
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Пікетоўцы патрабуюць свабоду палітвязьням Пуціна Палюдавай, Дадзіну, Кольчанка, Кастэнка.#freesavchenko https://t.co/Iwlu87gj7J
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Пікет ля расейскай амбасады пасьля пасьля прысуду Саўчанцы працягваюць. Свабоду- Саўчанка, Сянцову..#freesavchenko https://t.co/pipm0L40U5
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Наталья Гарачка- расейскім дыпляматам: Вызваліце афіцэра ўкраінскай адміі Надзею Саўчанка.#freesavchenko https://t.co/dddoqkLhH6
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Пэнсыянэры нападаюць на пікетоўцаў. Падрапалі партрэт Саўчанкі. Іх бароняць спэцслужбы.#freesavchenko https://t.co/l4wqSVzcds
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Да пікетоўцаў далучаюцца новыя.ўдзельнікі на іх складаюць пратаколы. #freesavchenko https://t.co/BN9Btq81La
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Каля амбасады Расеі распачаўся пікет у падтрымку Надзеі Саўчанкі. Распачалі складаць пратаколы.#freesavchenko https://t.co/u6lQ0R4mB9
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.3.2016
Беларускія актывісты другі дзень запар ладзяць пікет каля расейскай амбасады, дзе чакаюць прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы.
21 сакавіка акцыя была нешматлікай, але яскравай за кошт плякатаў, якія прынесьлі актывісты. Незалежная рэжысэрка Вольга Мікалайчык стаяла зь вялізным партрэтам Надзеі Саўчанкі, на якім напісана «Свабоду Надзеі». Пікетоўшчыкі таксама мелі расьцяжку са словамі «Свабоду Саўчанцы!» і некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў.
Акцыя працягнулася да 18 гадзінаў, на яе ўдзельнікаў былі складзеныя некалькі пратаколаў.
Тут жа праводзіліся акцыі ў падтрымку Саўчанкі 7 сакавіка і 9 сакавіка.
Вырак украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы, якую ў Расеі трымаюць за кратамі ад ліпеня 2014 году і абвінавачваюць у спрыяньні забойству двух расейскіх журналістаў, мае быць абвешчаны 22 сакавіка.
Пракурор патрабуе для Саўчанкі 23 гады калёніі, адвакаты, многія палітыкі і грамадзкія дзеячы патрабуюць яе вызваліць. У ліку іх Пятро Парашэнка і Барак Абама. Лётчыца пратэставала супраць дзеяньняў суду галадоўкамі, пасьля тыднёвай сухой галадоўкі яна знаходзіцца ў крытычным стане.