Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Труба паэзіі


Аўтамат Анры Маярдэ (1810)
Аўтамат Анры Маярдэ (1810)

У Празе на пляцы Міру зьлева ад уваходу ў касьцёл сьвятой Людмілы паставілі невялікае прыстасаваньне, зь якога можна пачуць вершы дваццаці знаных чэскіх паэтаў.

Пражане выбіраюць імя, націскаюць на гузік і чуюць любімы твор любімага аўтара. Дзевятнаццаць чытаюць самі свае творы, а аднаго агучвае актор, бо голас чэскай паэтычнай і мастацкай легенды Багуслава Рэйнэка не захаваўся ў запісах.

Прыстасаваньне для набліжэньня красамоўства да вулічных мас мае выгляд грамафоннай трубы і называецца POESIOMAT. Але мне чамусьці адразу, як убачыла, захацелася назваць яго ТРУБА ПАЭЗІІ. Можа быць таму, што адразу ўявіла стаўленьне менскае публікі да падобнага POESIOMATу.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG