Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць расейскай службы Радыё Свабода можа рыхтавацца правакацыя


Ннад Пэіч
Ннад Пэіч

У пятніцу вечарам двое невядомых, якія назваліся журналістамі НТВ, зьвярнуліся за камэнтарамі асабістага характару да кіраўніка прадстаўніцтва «Радыё Свабода» у Маскве.

У пятніцу вечарам двое невядомых, якія назваліся карэспандэнтамі тэлекампаніі НТВ, зьвярнуліся за каментарамі асабістага характару да кіраўніка прадстаўніцтва карпарацыі «Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа» у Маскве. Нягледзячы на адмову ад гутаркі, яны спрабавалі весьці запіс каля дзьвярэй кватэры, настойваючы на "камэнтары" да інфармацыі, атрыманай, паводле іх словаў, «у былых супрацоўнікаў Рускай службы Радыё Свабода».

Галоўны рэдактар карпарацыі Нэнад Пэйіч назваў тое, што здарылася, «агідным прыкладам запалохваньня».

У апошнія гады гэты тэлеканал НТВ неаднаразова рабіў спробы па дыфамацыі прадстаўнікоў расейскай апазыцыі, незалежных журналістаў і грамадзянскіх актывістаў. Тыдзень таму ў праграме Другога тэлеканалу «Весткі тыдня зь Дзьмітрыем Кісялёвым» быў уключаны сюжэт, у якім супрацоўнікі РС/РСЭ прадстаўленыя як замежныя агенты, якія дзейнічаюць супраць інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі.

Радыё Свабода — міжнародны сродак масавай інфармацыі, які ажыцьцяўляе вяшчаньне на краіны Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, Блізкага Усходу і на Расею.

Маскоўскае бюро карпарацыі Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа працуе ў Маскве з 1991 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG