15 сакавіка калегі, сябры і родныя эколяга, кандыдата геаграфічных навук члена НАН Беларусі Анатоля Швяцова правялі цырымонію разьвейваньня яго праху.
Паміраючы ад раку, Анатоль Швяцоў прасіў разьвеяць свой прах ў месцы, якое мае экалягічную каштоўнасьць, а ягонаму захаваньню пагражае дзейнасьць чалавека. «Хай мой прах захавае такое месца», — казаў грамадзкі актывіст.