Прадпрымальнікі патрабуюць таксама, каб да іх выйшаў міністар па падатках і зборах.
Але пакуль да ўдзельнікаў акцыі ніхто ня выйшаў. Прадпрымальнікі чакаюць, пакуль у міністэрстве скончыцца перапынак на абед.
На прыступках будынку міністэрства да прадпрымальнікаў зьвярнуліся Анатоль Шумчанка, Міколай Статкевіч і Ўладзімер Някляеў. «Увесь народ глядзіць на вас, калі вы зможаце адстаяць сваё, людзі таксама будуць змагацца за сваё», — заявіў Статкевіч.
Затрыманьняў пакуль не было, але на аднаго з удзельнікаў акцыі — Алеся Тужыкава — склалі адміністрацыйны пратакол. Актывіст прынёс плякат «Штрафы Bel Toll — генацыд перавозчыкаў». Як выявілася, пратакол на Алеся Тужыкава склаў ягоны аднавясковец — міліцыянт, зь якім яны разам вучыліся ў школе ў Пухавіцкім раёне. «Ён неблагі хлопец насамрэч, але нас разьядноўваюць», — сказаў актывіст.
Людзі скандуюць «Адмена», маючы на ўвазе ўказ № 222.