Трайны ўдар: тры пытаньні для трох аналітыкаў. Абмяркоўваюць Аляксандра Дынько, Аляксей Знаткевіч і Сяргей Навумчычк.
Навумчык: Спадарства, днямі адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са спэцыяльным прадстаўніком Эўразьвязу па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам. Лукашэнка адзначыў, што ён «рады таму, што ўсё ж такі мы прайшлі свой шлях, Эўрапейскі Зьвяз прайшоў свой шлях, і мы адышлі ад гэтага лабавога супрацьстаяньня».
Сустрэчы эўрапейскіх палітыкаў з кіраўнікамі МЗС і самім Лукашэнка – зьява ня новая. Гэта адбывалася нават у самыя халодныя часы. Словы пра замірэньне – ці адыход ад лабавога супрацьстаяньня – таксама не навіна.
Але ў інфармацыі, якую зьмясьціў у тым ліку і сайт нашага радыё, зьвяртаюць на сябе ўвагу такія вось словы Лукашэнкі. Ён адзначыў, што не крытыкуе Эўропу за тое, як яна разумее правы чалавека. «Эўрапейскі Зьвяз — гэта „дарослая“ арганізацыя, там разумныя людзі, яны ўмеюць фармуляваць тое, чаго яны хочуць», — сказаў ён. «Але ў нас ёсьць сваё разуменьне гуманітарных праблем, у тым ліку і праблем правоў чалавека»
Што азначаюць гэтыя заявы – зразумела: у вас свае правілы – вы дарослыя, а ў нас, у «недарослых», у нашай пясочніцы – свае: можна і пясочку за каўнер насыпаць, і рыдлёўкай па галаве садануць, дзеці ж, што з нас возьмеш.
Да сёньня базавыя правы чалавекам былі для Захаду апошняй рысай кампрамісаў. Захад ніколі не рэагаваў на праявы нацыянальнай дыскрысмінацыі беларусаў, па факце ён прызнаў выбары – і прэзыдэнцкія, і Палаты прадстаўнікоў, але быў цьвёрды ў тэме палітвязьняў і базавых прынцыпаў правоў чалавека.
Захад ніколі не рэагаваў на праявы нацыянальнай дыскрысмінацыі беларусаў, па факце ён прызнаў выбары – і прэзыдэнцкія, і Палаты прадстаўнікоў, але быў цьвёрды ў тэме палітвязьняў і базавых прынцыпаў правоў чалавека.
Я б нават правёў паралель з Савецкім Саюзам. У 70-я гады дэлегацыі амэрыканскіх сэнатараў, кангрэсмэнаў прыяжджалі ў Маскву, сустракаліся з Брэжневым, Грамыкам – міністрам замежных спраў, і ніколі не ўздымалі пытаньне, у вас Вярхоўны савет СССР зьбіраецца нелегітымна, у вас толькі адзін кандыдат і пад кантролем камуністычнай партыі. Але ставіліся пытаньні палітычных вязьняў, свабоднай іміграцыі, выезду габрэяў у Ізраіль. Тое, што якраз падпадае пад катэгорыю правоў чалавека.
У мяне ёсьць пэўнае прадчуваньне, што цяпер у гэтай тэме Захад саступіць. Канешне, ён ня будзе пагаджацца на зьяўленьне палітвязьняў ці на жорсткія разгоны акцый пратэсту. Але вось «дробныя» рэпрэсіўныя мэтады – штрафы, «суткі» – з гэтым, як выглядае, Захад пагодзіцца.
І гэта тое, што можа цалкам задаволіць цяперашнюю ўладу ў Беларусі: аднымі штрафамі можна калі ня цалкам, дык істотна зьбіць пратэстную актыўнасьць.
Альбо – вы лічаце, што Эўразьвяз не саступіць у гэтым пытаньні?
Дынько: Складанае пытаньне. Мне здаецца, што якраз-такі Аляксандар Лукашэнка вельмі дакладна вызначыў новую стадыю ў стасунках з Эўрапейскім Зьвязам, асабліва калі былі зьнятыя санкцыі. Доўгія гады пытаньне і дыскурс правоў чалавека ў дачыненьні з уладамі быў
Ёсьць прынцыповыя пытаньні, ад якіх Эўразьвяз ня можа адмовіцца – што тычыцца сьмяротнага пакараньня, свабоды сходаў, палтвязьняў. Гэта закіды да беларускага рэжыму. Усё астатняе меншага ўзроўню.
асноўным. Гэта тое, што перашкаджала Эўропе і Аляксандру Лукашэнку больш-менш свабодна камунікаваць. Цяпер, калі санкцыі зьнятыя, відавочна ёсьць іншы модус паводзін праз эканамічныя, пашырэньне дыпляматычных стасункаў – паспрабаваць пераламіць сытуацыю, наладзіць новыя кантакты, нейкім чынам разьняволіць беларускія ўлады і даць ім магчымасьць пачувацца ў Эўропе нібыта іх там вітаюць. Тое, што ў Беларусі сапраўды “сваё” разуменьне правоў чалавека – гэта відавочна так. Літаральна цяпер праводзіцца канферэнцыя ААН паводле сьмяротнага пакараньня, і намесьнік міністра замежных спраў наўпрост заяўляе пра тое, што Беларусь будзе прытрымлівацца сваёй пазыцыі ў гэтым пытаньні. Што міжнароднае права наўпрост не забараняе сьмяротнае пакараньне. Самае галоўнае, што беларуская ўлада прытрымліваецца такога меркаваньня, права на якое даюць ёй беларускія грамадзяне. Такі карт-блянш. Але Эўропа не саступала ў гэтым пытаньні. Думаю, што сытуацыя будзе такая. Ёсьць прынцыповыя пытаньні, ад якіх Эўразьвяз ня можа адмовіцца – што тычыцца сьмяротнага пакараньня, свабоды сходаў, палтвязьняў. Гэта закіды да беларускага рэжыму. Усё астатняе меншага ўзроўню. Напрыклад, штрафы прадпрымальнікам – фактычна гэта ня справа Эўрапейскага Зьвязу, калі прадпрымальнікі не пачнуць гэта выносіць на больш высокі ўзровень. А выносіць яны ня могуць, таму што тут стаіць на варце беларускі рэжым.
Навумчык: Ня толькі штрафы прадпрымальнікам – ідуць суды за акцыю падтрымкі Надзеі Саўчанкі, мы ня ведаем, чым скончыцца Дзень Волі.
Дынько: Але нічога новага не адбываецца: былі ў нас штрафы на мінулае 25 сакавіка, будуць і на гэтае. Думаю, што Эўропа захацела паспрабаваць нешта новае, і магчыма, у яе нешта атрымаецца.
Знаткевіч: Перш чым казаць пра нейкія саступкі, трэба вызначыцца пра што ўласна гаворка. На ўзроўні ідэалёгіі і публічнай палітыкі тое, што правы чалавека ўнівэрсальныя, закладзена ў падмурак сучаснай Эўропы. Ёсьць тыя, хто можа гэта аспрэчваць і казаць, што публічнае забіваньне жанчын камянямі ў Саудаўскай Арабіі – гэта частка мясцовай культуры і традыцый, і, маўляў, нам ня варта туды лезьці. Але такія людзі не ў палітычным мэйнстрыме.
Амэрыканскі палітоляг Фрэнсіс Фукуяма некалі іранічна пісаў пра крыху падобную сытуацыю сярод левых інтэлектуалаў на Захадзе ў пачатку 1980-х. Маўляў, большасьць зь іх ужо ня верыла, што савецкі камунізм — гэта іх будучыня, але ў левым лягеры захавалася вера ў легітымнасьць марксізму-ленінізму для іншых людзей, і гэтая вера звычайна павялічвалася ў прапорцыі да геаграфічнай і культурнай дыстанцыі.
Хоць відавочна, што Эўразьвяз вырашаў пачаць адносіны і іх пашыраць, нягледзячы на тое, што Беларусь не згаджаецца на мараторый. Магчыма, там за кулісамі нешта паабяцана беларускаму кіраўніцтву.
Беларусь мяжуе з Эўразьвязам, і таму наўрад ці нехта з сур'ёзных палітыкаў там услых будзе казаць, што беларусам ня трэба такія ж правы чалавека як эўразьвязаўскім грамадзянам. Хоць ёсьць некаторыя крайнія правыя палітыкі, якія падзяляюць разуменьне правоў чалавека з Пуціным, Лукашэнкам.
А вось у практычным сэнсе выглядае, што Эўразьвяз сапраўды зрабіў гэткай «чырвонай лініяй» у адносінах пытаньне палітвязьняў. Пакуль што стасункі пачынаюць аднаўляцца, і калі мала ўкладзена, то больш проста прытрымлівацца нейкай прынцыповай пазыцыі, а чым больш укладаецца ў адносіны, тым цяжэй будзе потым іх ірваць і ад нечага адмаўляцца. Пакуль што пералічаныя прынцыповыя рэчы ўсё ж такі рэчы не зусім з аднаго шэрагу, бо пытаньне сьмяротнага пакараньня ўздымаецца даўно. Хоць відавочна, што Эўразьвяз вырашаў пачаць адносіны і іх пашыраць, нягледзячы на тое, што Беларусь не згаджаецца на мараторый. Магчыма, там за кулісамі нешта паабяцана беларускаму кіраўніцтву. Свабода сходаў будзе парушацца – тыя ж штрафы і ёсьць парушэньне. А вось пытаньне палітвязьняў хутчэй за ўсё абмяркоўвалася як прынцыповае, як абавязковая ўмова пашырэньня нейкіх эканамічных стасункаў. Гэтае пытаньне мабыць вызначаецца як ключавое ў адносінах.