Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт «Белавіі» перастаў працаваць у першую гадзіну распродажу. Белавія працягвае акцыю на дзень


«Белавія» 5 сакавіка адзначае 20-годзьдзе ўтварэньня. У сувязі з гэтым авіякампанія абвясьціла на 5 сакавіка акцыю: па ўсіх рэгулярных напрамках «Белавія» зь Менску прома-тарыф 20 эўра (туды-назад) + таксы і зборы. Акцыя працягнецца толькі адны суткі.

Прапаноўвалася набыць авіяквіток на сайце www.belavia.by.

Апоўначы сайт авіякампаніі для вялікай колькасьці карыстальнікаў аказаўся недаступны, што выклікала кпіны ў сацыяльных сетках.

Неўзабаве на сваёй старонцы ў фэйсбуку кампанія напісала:

«Як гаворыцца, першы блін камяком. Але мы вельмі стараемся. Першыя 700 квіткоў з 114 000 прададзеныя. Мы вінаватыя, таму выпраўляемся і працягваем акцыю на адзін дзень! Купіць квіткі па прома-тарыфе можна будзе яшчэ і 6 сакавіка. А гэты „сьвяточны“ ўрок мы ўлічым у будучых акцыях. Яшчэ раз прыносім свае прабачэньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG