Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Надзея Саўчанка павінна быць свабоднай


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Злучаныя Штаты Амэрыкі настойваюць на вызваленьні ўкраінскай лётчыцы, народнага дэпутата Ўкраіны Надзеі Саўчанкі, якую незаконна ўтрымліваюць у Расеі.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джон Кірбі, перадае УНІАН.

Кірбі заявіў, што пазыцыя Злучаных Штатаў у адносінах да Саўчанкі застаецца нязьменнай.

Джон Кірбі
Джон Кірбі

«Яна павінна быць свабоднай. Мы заяўлялі пра гэта ўвесь час. Яна была затрыманая беспадстаўна, мы хочам бачыць яе свабоднай, адпраўленай дадому...», — сказаў Кірбі.

Кірбі адзначыў, што інфармацыю пра намер Саўчанкі абвясьціць сухую галадоўку ён бачыў з паведамленьняў СМІ. Паводле ягоных слоў, такая акцыя ніякім чынам ня вырашыць сытуацыю.

«Мы хочам, каб яе вызвалілі неадкладна, незалежна ад гэтага. Але відавочна, калі яна на самой справе пачне галадоўку, тады, несумненна, стан яе здароўя стане дадатковай праблемай і падвысіць неадкладнасьць урэгуляваньня гэтай праблемы. Яна павінна быць свабоднай», — сказаў Кірбі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG