World Press Photo — самы аўтарытэтны міжнародны штогадовы агляд фотажурналістыкі, які вызначае стандарты прафэсіі. Штогод міжнароднае незалежнае журы, якое складаецца з прафэсійных фатографаў і фотарэдактараў СМІ, ацэньвае работы прэтэндэнтаў у 9-ці розных катэгорыях, прадстаўленыя фотажурналістамі, агенцтвамі, газэтамі і часопісамі з усяго сьвету.
Пераможцы World Press Photo: Здымкам году стала фота ўцекачоў

1
Першая прэмія ў катэгорыі "Людзі" (Маціч Зорман). Дзяўчынка ў дажджавіку чакае рэгістрацыі ў лягеры для ўцекачоў, 7 кастрычніка 2015.

2
Першая прэмія ў катэгорыі "Прырода" (Рохан Кэлі). На пляж Бондзі каля Сыднэю ў Аўстраліі насоўваецца шторм, 6 лістапада 2015.

3
Першая прэмія ў катэгорыі "Паўсядзённае жыцьцё" (Кевін Фрэер). Каля электрастанцыі ў кітайскай правінцыі Шаньсі, 26 лістапада 2015.

4
Першая прэмія ў катэгорыі "Спорт" (Крысьціян Уолграм). Чэскі гарналыжнік Онджэй Банк вылятае з трасы падчас чэмпіянату сьвету ў Бівэр Крык у ЗША, 8 лютага 2015.

5
Першая прэмія ў катэгорыі "Падзеі" (Маўрыцыё Ліма). Баевік "Ісламскай дзяржавы" атрымлівае дапамогу ў курдзкім шпіталі.

6
Першая прэмія ў катэгорыі "Праблемы сучаснасьці" (Чжан Лей). Імгла спавівае горад Цянцзінь у паўночным Кітаі, 10 сьнежня 2015.

7
Першая прэмія ў катэгорыях "Фота году" і "Гарачыя навіны" (Уорэн Рычардсан). Мужчына перадае дзіця праз калючы дрот на сэрбска-вугорскай мяжы, 28 жніўна 2015.