Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замарожаныя грузавыя аўтаперавозкі паміж Польшчай і Расеяй


Намесьнік міністра інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы Ежы Шміт (справа)
Намесьнік міністра інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы Ежы Шміт (справа)

З 16 лютага замарожаныя перавозкі паміж Польшчай і Расеяй.

Як перадае карэспандэнт Свабоды, польскі бок прыняў меры ў адказ, не пагадзіўшыся з абмежаваньнямі для польскіх перавозчыкаў, якія ўвяла Масква, зьмяніўшы ўмовы пагадненьня ад 1996 году.

У Варшаве лічаць, што такім чынам расейскія ўлады хочуць выціснуць са свайго рынку польскія транспартныя фірмы, якія абслугоўваюць 70% грузаперавозак паміж дзьвюма краінамі.

«Расейскі бок ясна заяўляе, што уведзенае летась заканадаўства, якое ў вельмі значнай ступені абмяжоўвае прысутнасьць у Расеі польскага транспарту, а значыць, і тавараў, ня будзе зьменена»,

— заявіў намесьнік міністра інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы Ежы Шміт.

Пасьля перамоваў у Варшаве на мінулым тыдні зьявілася інфармацыя аб тым, што бакі могуць усё ж прыйсьці да пагадненьня, аднак афіцыйнага пацьверджаньня да гэтага часу няма.

Спэцыялістам пакуль складана ацаніць страты, якія панясуць польскія перавозчыкі, аднак вядома, што іх даходы ад працы на расейскім рынку складаюць каля паўмільярда эўра на год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG