Каля сотні прадпрымальнікаў стаяць пад парасонамі і размаўляюць. Свой выхад на цэнтральную плошчу яны тлумачаць жаданьнем паказаць уладам, што прадпрымальнікі ёсьць і яны патрабуюць вырашэньня праблемы, зьвязанай з указам № 222.
Гарадзенскія ІП не працуюць ужо больш за паўтара месяца.
Прадпрымальнікі чакаюць, што старшыня гарвыканкаму спусьціцца да іх для перамоваў.
Да прадпрымальнікаў выйшаў старшыня гарвыканкаму Мечыслаў Гой. Ён запрасіў усіх прайсьці ў залю, але прадпрымальнікі адмовіліся. Людзі крычаць: «Мы хочам працаваць!» і «Работу!». Прадпрымальнікі выказваюць крыўду і абурэньне, але ісьці ў памяшканьне адмаўляюцца.