Як паведамілі «Інтэрфаксу» ў сераду ў Міністэрстве абароны Расеі, вайсковец прадстаўлены да ўзнагароды.
Вайсковы дарадца Расеі ў Сірыі выконваў задачы па наданьні дапамогі сырыйскай арміі ў засваеньні новага ўзбраення, які пастаўляецца ў рамках міждзяржаўных кантрактаў ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, паведамілі ў Мінабароны Расеі.
Паведамляецца, што 1 лютага ў выніку мінамётнага абстрэлу баевікамі Ісламскай дзяржавы вайсковага гарнізону, дзе дыслякуецца адно са злучэнняў сырыйскай арміі, афіцэр атрымаў сьмяротнае раненьне.