Еду на літаратурны фэст у Баўгарыю. Прыемна пачувацца рэдкай птушкай: у цэлым вагоне «Москва — София» праз усю дарогу я адзін. Плюс маскоўскія праваднікі. На шчасьце, ня п’юць: Саша сьпіць, Гена чытае раман Рубінай «Сындром Пятрушкі». Я чытаю беларускія газэты за тыдзень. Разьвітваюся зь імі ля кантэйнэру для паперы, гляджу на электроннае табло навюткага вагона, дзе за бортам нязьменна мінус 51, згадваю чэхаўскі тэлефон, у якім адразу завяліся прусакі.
Зазіраю да Гены па кіпень. На століку раскладзены ўсе мае газэты. У правым стосе — «Народная воля», дзе Гена знайшоў расейскамоўныя публікацыі. «Я потрясён!» — кажа Гена. — Я думал, ваша оппозиция только против батьки, а вы — против России и Путина!" Я: «Теперь не дадите мне кипятка?» Гена: «Кипятка — дам!»
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org