Як паведамляе БЕЛТА, судовае пасяджэньне пачнецца 22 лютага а 10.00. Крымінальная справа ў дачыненьні да Шарэйкі была заведзеная Генэральнай пракуратурай у чэрвені 2014 году. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, на працягу некалькіх гадоў яна давала незаконныя ўказаньні службовым асобам птушкафабрыкі, якія ўваходзілі ў конкурсную камісію, каб яны прымалі рашэньні аб закупах кармоў і кармавых дадаткаў у замежнай фірмы па завышаных цэнах. Гэта пацягнула прычыненьне шкоды на 4 мільярды рублёў.
Паводле зьвестак праваахоўнікаў, у выніку сваёй дзейнасьці Ганна Шарэйка ў кароткія тэрміны змагла пабудаваць дарагі катэдж плошчай 240 кв.м, набыць элітную бытавую тэхніку і іншую маёмасьць. У дачыненьні да яе была заведзеная крымінальная справа паводле часткі 3 артыкулу 424 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі).